У Маскве беларуса затрымалі за абразу Лукашэнкі
Станіслаў Ільін / t.me/viasna96
У Маскве за абразу Аляксандра Лукашэнкі затрымалі грамадзяніна Беларусі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Гэта 40-гадовы Станіслаў Ільін, якога на радзіме абвясцілі ў вышук паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. Ільін вырашыў схавацца ад пераследу ў Расіі: ён прыехаў у Маскву і засяліўся ў гатэль.
14 лістапада расійскія паліцыянты затрымалі Ільіна ў тым самым гатэлі.
Цяпер яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь і да чатырох гадоў пазбаўлення волі.