У Магілёве хвіліну маўчання правялі каля партрэта Лукашэнкі

Удзельнікі магілёўскай "хвіліны маўчання" / t.me/MAYDAYMog
У нядзелю 22 чэрвеня ў Беларусі праводзіліся акцыі памяці да дня пачатку савецка-нямецкай вайны. Нярэдка яны набывалі кур'ёзны выгляд.
У Магілёўскім архітэктурна-будаўнічым каледжы ў "хвіліне маўчання" прынялі ўдзел чальцы вайскова-патрыятычнага клуба "Гонар. Доўг. Адзінства". Гэты клуб дзейнічае пры каледжы.
Як заўважылі праваабаронцы з MAYDAY, дзевяць удзельнікаў клуба пад наглядам кіраўніка сабраліся каля інфармацыйнага стэнда ў фае, каб стаць па стойцы "смірна". На стэндзе размешчаны партрэт Лукашэнкі, а таксама інфармацыя пра дзейнасць клуба і рэклама службы ў войску. Матэрыялаў, прывечаных непасрэдна вайне, там няма.
Як расказвала Еўрарадыё, у Рагачове 22 чэрвеня ДАІ зладзіла "затор памяці", у якім спыніліся некалькі дзсяткаў аўтамабіляў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.