У Лунінцы мужчына пагражаў скочыць з будоўлі ЦЭЦ (фота)
26 чэрвеня работнікі МНС выратавалі мужчыну, які пагражаў скочыць з недабудаванай цеплаэнэргацэнтралі.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу выратавальнікаў, прыкладна а 14-й яны атрымалі інфармацыю ад відавочцы, што мужчына спрабуе скочыць з будынка.
На месцы здарэння выратавальнікі пабачылі мужчыну. Ён сядзеў на вышыні пятага паверха недабудаванай ЦЭЦ, адмаўляўся спускацца і пагражаў скочыць наніз пры набліжэнні да яго.
Выратавальнікі ўгаварылі мужчыну спусціцца на зямлю. Потым яго перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
Выявілася, што гэта 25-гадовы жыхар Белаазёрска, электразваршчык адной з будаўнічых арганізацый рэгіёну, які працуе на гэтым аб'екце. Мужчыну змясцілі на абследаванне ў лякарню ў Пінскім раёне.



Фота — МНС