У космас хочуць адправіць яшчэ адну беларуску

Анастасія Лянкова / sb.by
Беларусь і Расія абмяркоўваюць адпраўку на арбіту яшчэ адной беларускі. Пра гэта ў гутарцы з журналістамі расказаў кіраўнік "Раскосмасу" Дзмітрый Баканаў.
Плануецца, што гэта будзе Анастасія Лянкова. Яна была дублёркай Марыны Васілеўскай, якая лятала ў космас у 2024 годзе.
Анастасія Лянкова нарадзілася ў 1995 годзе. У 2018-м скончыла педыятрычны факультэт Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта. Паведамляецца, што яна мае на сваім рахунку амаль два дзясяткі навуковых работ.
У 2023 годзе яна праходзіла тэарэтычную і практычную падрыхтоўку да палёту ў ЦПК імя Гагарына. А ў 2024-м праходзіла перадпалётныя трэніроўкі на касмадроме Байканур.
Дарэчы, па-за афіцыёзам палёт Васілеўскай у космас быў ацэнены вельмі крытычна. СМІ ўказвалі, што беларуска праходзіла не ў статусе касманаўткі і чальца экіпажу, а была "касмічнай турысткай". Чаго чакаюць ад палёту Лянковай — не вельмі зразумела.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.