“Космас наш”: пра касмічныя авантуры Лукашэнкі і “змову сілавікоў” — эфір

Уладзімір Жыгар

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Лукашэнка імкнецца зрабіць Беларусь “касмічнай дзяржавай”. Здавалася б, гэтае памкненне можна толькі вітаць. Бо Лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а космас — вечны! Можна было б жартаваць на гэтую тэму, калі б сітуацыя з гэтым “заваяваннем космасу” не была такой сумнай. І не каштавала вялікіх грошай у пустэчу беларусам і беларускаму бюджэту. Тычыцца гэта запускаў як “першага беларускага тэлекамунікацыйнага спадарожніка” ў 2016 годзе, так і “касмічнай турысткі” Васілевіч

Чым адметная “касмічная праграма” Беларусі і чаго яна каштавала нашай дзяржаве? Чаму BELPOL займаецца нязначынымі справамі, а не ратуе блогера Пятрухіна ад агентаў, якіх яму падсоўваюць лукашэнкаўскія спецслужбы на стрымы? Ці варта чакаць антылукашэнкаўскай змовы ў асярдку сілавікоў і ці не час адмаўляцца ад санкцыйнага ціску на рэжым? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.