Ілан Маск абяцае гарады на Месяцы праз 10 гадоў
Ілан Маск / Yahoo
Гарады на Месяцы з'явяцца ўжо цягам 10 гадоў. Прынамсі, так абяцае Ілан Маск.
"Палёт на Марс магчымы толькі ў тым выпадку, калі планеты выстройваюцца ў лінію кожныя 26 месяцаў (час палёту — шэсць месяцаў), у той час як мы можам адпраўляцца на Месяц кожныя 10 дзён (час палёту — 2 дні). Гэта азначае, што мы можам нашмат хутчэй завяршыць будаўніцтва месяцовага горада, чым марсіянскага", — абгрунтоўвае сваю пазіцыю Маск.
Заснавальнік SpaceX упэўнівае, што будзе імкнуцца і да стварэння горада на Марсе, яго кампанія пачне гэта рабіць праз 5-7 гадоў.
"Але галоўным прыярытэтам з'яўляецца забеспячэнне будучыні цывілізацыі, а на Месяцы гэта адбудзецца хутчэй", — заяўляе ён.