Ілан Маск запусціў Грокіпедыю — альтэрнатыву Вікіпедыі

Ілан Маск

Ілан Маск / Bloomberg via Getty Images

Ілан Маск запусціў новы праект — інтэрнэт-энцыклапедыю Grokipedia. Артыкулы ў ёй будзе рэдагаваць яго ж кампанія xAI, якая стварыла нейрасеціткавы штучны інтэлект Grok. У адрозненні ад Вікіпедыі ўносіць праўкі ў Грокіпедыю карыстальнікі не змогуць.

У сваім паведамленні ў сетцы X Маск паабяцаў, што ў Грокіпедыі не будзе прапаганды, якая, на яго думку, апанавала Вікіпедыю.

На гэты час у Грокіпедыі даступна больш за 800 тысяч англамоўных артыкулаў.

Пра намер адкрыць альтэрнатыву Вікіпедыі Маск заявіў яшчэ ў верасні. Тады яго падтрымаў Дэвід Сакс, куратар пытанняў штучнага інтэлекту ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, піша Бі-Бі-Сі.

Пры гэтым сузаснавальнік Вікіпедыі Джымі Уэйлс сказаў журналістам, што штучны розум, на яго думку, не зможа спаборнічаць з дакладнасцю жывой інтэрнэт-энцыклапедыі, якую ствараюць людзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.