“Спердаляй да Украіны”. Як судзілі беларуса, які намаляваў зігуючага Маска

Мужчына, малюючы на сцене графіці

Мужчына, малюючы на сцене графіці / qimono

У судзе Варшавы праходзіць разгляд справы беларускага стрыт-мастака Максіма, якога затрымалі 25 студзеня 2025 года. Яго судзяць за малюнак з зігуючым амерыканскім прадпрымальнікам Іланам Маскам, зробленым насупраць дома, дзе мільярдэр нібы набыў уласныя апартаменты.

Журналіст Еўрарадыё пабываў на слуханнях і пераказвае, як мастака затрымлівала варшаўская паліцыя і як на яго ўчынак адрэагавалі жыхары дома, дзе быў намаляваны мурал.

 

“Жэсты якіх можна адзначна трактаваць”

На другое пасяджэнне (першае павінно было адбыцца 15 верасня, але перанеслася праз адсутнасць перакладчыка) Максім прыйшоў з адвакатам, перакладчыкам і знаёмымі: мужчынам і жанчынай. Мастак заўважна хваляваўся, але пры гэтым быў адзеты экстравагантна: у цішотку з уласным малюнкам зігуючага Маска, з надпісам наверсе Fuck Mask, а на твар нанёс словы Free Art. Мастак праз адваката заявіў, што яго нельга фатаграфаваць праз меры бяспекі.

Са слоў суддзі, якая зачытала сутнасць справы, на Максіма падалі ў суд уладальнікі будынку па вуліцы Эміліі Плятэр 47, абвінаваціўшы яго ў вандалізме і шкодзе маёмасці памерам 1944 злотых брута. Мастак сябе вінным не прызнаў, істцы на пасяджэнне не прыйшлі.   

“Спердаляй да Украіны”. Як судзілі беларуса, які намаляваў зігуючага Маска
Зменены малюнак у Варшаве / Most Media

Тлумачачы суддзі абставіны здарэння, свой учынак Максім прасіў трактаваць як праяву мастацтва.

“Я маю права на выказванне ўласнага меркавання з дапамогай мастацтва. І ў данным выпадку гэта было вулічнае мастацтва”.

Таксама беларус папрасіў звярнуць увагу на кантэкст падзей.

“Гэта быў студзень і ў прэсе было шмат навінаў пра пэўныя змены ў настроях. У той момант Ілан Маск стаў вельмі папулярным у інтэрнеце, як мем. Ён паказваў гэты жэст як прадстаўнік ураду прэзідэнта Дональда Трампа. Далей з’явілася інфармацыя, што Ілан Маск набывае люксавыя апартаменты ў Варшаве, насупраць уліцы Плятэр. У тым хмарачосе, дзе знаходзіцца ЗГЦ “Злотэ Тарасы””.

<...> Я не прыймаю гвалт, баюся вайны і з’яўляюся даволі ўражлівым чалавекам, асабліва датычна вельмі багатых людзей і ўплывовых палітыкаў, жэсты якіх можна адзначана трактаваць. Мяне гэта ўражвае і я гэтага баюся”.

Мастак зазначыў, што сваім жэстам Маск выказаў падтрымку фашыстам. 

“Я спецыяльна не абіраў сцяну для малявання працы, але яна была ў добрым месце, каб праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю”.

Максім расказаў, што ў Беларусі пачаў займацца палітычным мастацтвам з 2016 года. 

У Польшчу хлопец прыехаў праз пераслед з боку беларускай дзяржавы. 

“Атрымліваецца, было сачэнне <…> праз што я не мог выйсці на вуліцу. У час пратэстных выбараў паліцыя мяне жорстка затрымала і пасадзіла ў брэсцкае СІЗА. Там я быў некалькі дзён і быў сведкам гвалту над людзьмі. Потым пачаліся пратэсты, якія паліцыя не разганяла брутальна. І я быў на пратэстах у Брэсце.

Калі я з’ехаў у Польшчу, паліцыя некалькі раз прыходзіла да сям’і і пытала: дзе Максім, чым ён займаецца, кім працуе. І ў адзін з дней яны правялы агляд. Прашу звярнуць увагу — яно было незаконнае. Паліцэйскія ўзялі тэлефон маіх бацькоў і шукалі мае кантакты, разглядвалі кантакты маіх бацькоў у сацсетках. На гэтым агляд скончыўся. Я маю фота пратаколу”.   

У Польшчы Максім спрабуе адаптавацца да грамадства і жыць. 

“Я працягваю тут займацца сваім улюбёным заняткам — вулічным мастацтвам. Я лічу, што Польшча для мяне дэмакратычная дзяржава, і гэта для мяне вельмі каштоўна. У грамадстве могуць быць прадстаўнікі розных культур і меншасцяў, я прадстаўнік вулічнай субкультуры”.

Мастак настойваў, што не меў намеру шкодзіць маёмасць і звычайна абірае ўжо забруджаныя месцы для працы. Ён сам звязаўся з фірмай, якая валодае правам на будынак, дамовіўся з імі счысціць малюнак, замаляваўшы яго фарбай у колер сцяны.

“Яны прапанавалі мне таксама як мастаку аформіць сцяну з іншага боку будынка — мурала”, — дадаў беларус.

“За спіной казалі, што я “спердолю да Беларусі””

Варшаўская паліцыя затрымала Максіма падчас малявання, сведкаў як гэта адбывалася не было.

“Яны глядзелі на мяне, а я адказаў: “Зараз я дараблю. Я мастак, не пераймайцеся”. Заставалася напісаць два словы. Але яны мяне настойліва папрасілі не рухацца, вывернуць рукі вонкі”.

Паліцэйскія прыказалі беларусу чакаць і пачалі тэлефанаваць свайму начальству. Яны пыталі хлопца, ці гэта яго фарбы і ён тут малюе. Праз дваццаць хвілін прыехала машына з іншымі паліцыянтамі для выяснення справы. Сілавікі распавялі беларусу, што ён шкодзіць гістарычны будынак, але мастак з гэтым не пагадзіўся.  

Пазней да месца падзей пачалі прыходзіць мясцовыя жыхары, сярод якіх разгарэлася дыскусія. Адна частка была незадаволеная тым, што беларус намаляваў Маска на сцяне дома. Іншыя пачалі тлумачыць, што нічога дрэннага не адбылося і што гэта мастак.

“Для мяне было цікавым стаць сведкам такой дыскусіі паміж жыхарамі. Адна жанчына сказала, што яе дасталі эмігранты і я павінен з’ехаць ва Украіну. Я ім спрабаваў тлумачыць, што я не паспеў скончыць працу. Што я бы хацеў яе скончыць і папрасіць вас, каб яна засталася тут на пару дзён. І прапаноўваў нават заплаціць грошы як за рэкламнае месца, а пасля прыбраць малюнак”.

“Спердаляй да Украіны”. Як судзілі беларуса, які намаляваў зігуючага Маска
Паседжанне суда па справе беларускага мастака, Варшава, 24 лістапада 2025 года / Еўрарадыё

Праз гадзіну хлопца закавалі ў кайданкі і павезлі ў пастарунак на вуліцы Вільчэй. 

“Там мяне абшукалі, забралі шнуркі, папрасілі раздзецца, а потым пасадзілі ў клетку”.

І потым да 12 ночы мастаку некалькі разоў прыносілі падпісваць нейкія паперы, перапісвалі пратакол. І ўжо ноччу павезлі на начлег у раён Ратушы Арсенал, а днём наступнага дня вярнулі на Вілчую для збору біяметрычнай інфармацыі (адбіткі пальцаў, аналіз сліны) і дадатковай размовы. 

“Ужо там мне за спіной казалі, што я “спердолю да Беларусі”. Гэта казалі мне двойчы”.

На допыце мастака ўпэўнівалі ў тым, што ён небяспечны злодзей. Беларусу прачыталі лекцыю, што такія мігранты як ён псуюць усё ў Польшчы і не павінны тут знаходзіцца.

“Што я не шаную польскую культуру, не разумею што такое Другая Сусветная вайна і што я прапагандую нацызм і фашызм. Ён [cяржант паліцыі, які вёў допыт] казаў, што я не разумею, што значыць Варшаўскае паўстанне і якія ахвяры польская нацыя панесла падчас Другой Сусветнай вайны. 

Я не мог яму адказваць, а ён на мяне псіхалагічна ціснуў. Таксама ён распавядаў гісторыю пра габрэйскае гета і паўтараў, што я нарысаваў фігуру Ілана Маска, які прапагандуе жэсты, забароненыя ў Польшчы. 

Потым ён перайшоў на бок Маска і пачаў запэўніваць, што я спрабую яго [Маска] паказаць з дурнога боку. А на самой справе ён паспяховы чалавек. І я, як беларус, не маю права маляваць Маска ў Польшчы з такім жэстам і з такімі надпісамі, пасля якіх можна падумаць, што палякі фашысты ці нацысты”.  

У адказ на пытанне адваката, ці паводзіла б сябе так паліцыя, калі б ён не быў бы беларусам, Максім адказаў адмоўна. Таксама мастаку польскія сілавікі не прапанавалі паслугі перакладчыка, а магчымасці звязацца з адвакатам не было — для гэтага трэба было ведаць яго нумар.

Таксама Максім, праз пытанне адваката, распавёў, што хвалюецца за сваё жыццё і здароўе ў Польшчы, калі Расія пераможа і захопіць Украіну. А таксама, калі ў Польшчы да ўлады прыйдуць такія палітыкі, як Трамп і Маск.   

Падчас перапынку, ужо ў калідоры, адвакат параіў мастаку наступным разам не чакаць прыезду паліцыі, а адразу ўцякаць.

Рашэнне па справе беларуса суд вынесе 28 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.