Прычыну глабальнага збою ў інтэрнэце назвалі ў Cloudflare

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Стала вядомая прычына аўторкавага глабальнага збою ў інтэрнэце. У выніку яго былі перабоі ў працы мноства сайтаў, а таксама папулярных сэрвісаў накшталт Spotify і ChatGPT.

Усе яны перасталі працаваць праз збой у інфраструктуры Cloudflare. Цяпер у кампаніі паведамілі, што прычынай сталі не кібератакі. Прычынай называюць прыхаваную памылку ва ўнутраным сэрвісе абароны ад ботаў, якая спрацавала пасля стандартнай змены канфігурацыі.

Збой працягваўся тры гадзіны — прыкладна з 15-й па 18-ю гадзіны паводле мінскага часу. Пасля гэтага Cloudflare заявіла пра аднаўленне працы, але кароткачасовыя перабоі яшчэ працягваліся ў выніку рэзкага ўсплёску трафіку.

Cloudflare — амерыканская кампанія, якая прадастаўляе воблачны сэрвіс для інтэрнэт-дадаткаў і вэб-сайтаў. Яна забяспечвае каля 20% усяго вэб-трафіку ў інтэрнэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.