Багацце Ілана Маска дасягнула 500 мільярдаў долараў

Ілан Маск / Gonzalo Fuentes / REUTERS/ File Photo
Упершыню ў гісторыі багацце аднаго чалавека перавысіла 500 мільярдаў долараў. Першым такім чалавекам стаў амерыканскі прадпрымальнік, заснавальнік SpaceX і Tesla Ілан Маск.
Паводле інфармацыі Forbes, знакавую рысу Маск пераадолеў 1 кастрычніка.
У снежні 2024-га багацце Маска дасягнула 400 мільярдаў долараў. Цяперашні рэкорд ён дасягнуў дзякуючы росту акцый Tesla на 4% — гэта павялічыла яго багацце больш як на 9 мільярдаў долараў. На пачатку года, калі ён працаваў у адміністрацыі Дональда Трампа, кошт яго кампаній хутка падаў, але калі ён сышоў з Белага дома, іх акцыі зноў падняліся ў цане.
Дарэчы, за апошнія пяць гадоў багацце мільярдэра павялічылася прыкладна ў дваццаць разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.