Суд над беларускім мастаком, які намаляваў Маска, перанеслі на лістапад

Стрыт-арт беларускага мастака ў Варшаве / Інстаграм-акаўнт street_wind_
15 верасня ў Варшаве за мурал з Іланам Маскам мусілі судзіць беларускага мастака. Але пасяджэнне спынілася, ледзь пачаўшыся, бо ў ў судзе не было перакладчыка.
Мастак прыйшоў на пасяджэнне ў цішотцы са сваім творам і надпісам "Fuck Musk". А на яго шчоках было напісана "Free art".
Разбіральніцтва перанесенае на лістапад.
Мастака затрымалі напрыканцы студзеня падчас працы над стрыт-артам у цэнтры Варшавы. Гэта адбылося неўзабаве пасля інаўгурацыі Дональда Трампа, калі Маск некалькі разоў паўтарыў неадназначны жэст, падобны да так званага рымскага салюта.
У паліцыі яму заявілі, што ён абвінавачваецца ў прапагандзе нацызму і псаванні гістарычнага будынка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.