Метэарыт "Смалявічы" прызнала прафесійная супольнасць

Метэарыт "Смалявічы" / БелТА
Метэарыт "Смалявічы" зарэгістравалі ў міжнароднай базе звестак Meteoritical Bulletin Database, піша БелТА. Сёння на метэарыт можна паглядзець у планетарыі.
Самыя буйныя аскепкі "Смалявічаў" не ўдалося знайсці, хоць пошукі працягваліся амаль два месяцы — у студзені і лютым гэтага года. Верагодней за ўсё, ён важыў каля 10 кг. Але ў планетарыі ёсць толькі некалькі фрагментаў масай менш за кілаграм.
"Было знойдзена некалькі ўзораў, чатыры з якіх былі перададзеныя Менскаму планетарыю", — кажа кіраўнік планетарыя Аляксандр Мікуліч.
Зараз у міжнароднай базе ёсць апісанне метэарыта, яго хімічны склад і кароткая даведка пра тое, як яго шукалі. Цяпер яго змогуць вывучыць спецыялізаваныя лабараторыі, якія вывучаюць метэарытнае рэчыва, з розных краін свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.