Беларусь, Венесуэла і яшчэ 11 краін дапамогуць Расіі стварыць базу на Месяцы
Над стварэннем станцыі на Месяцы разам з Расіяй і Кітаем будуць працаваць 13 краін / ТАСС
Беларусь дапаможа Расіі і Кітаю ў стварэнні Міжнароднай навуковай станцыі на Месяцы, піша ТАСС. Да гэтага праекта далучыліся 13 краін, у тым ліку з групы БРІКС, паведаміў генеральны дырэктар "Раскосмаса" Дзмітрый Баканаў.
— Наша сумесная з Кітаем ініцыятыва па стварэнні Міжнароднай навуковай станцыі на Месяцы актыўна развіваецца, — заявіў Баканаў падчас сустрэчы кіраўнікоў касмічных агенцтваў краін БРІКС.
Да ініцыятывы ўжо далучыліся Азербайджан, Беларусь, Балівія, Венесуэла, Джыбуці, Егіпет, Нікарагуа, Пакістан, Сенегал, Сербія, Тайланд, ПАР і Эфіопія.