Сварка Трампа і Маска спрычыніла NASA шукаць альтэрнатывы караблям SpaceX

Трамп ды Маск / AP/dpa
Канфлікт паміж Дональдам Трампам і Іланам Маском падштурхнуў NASA да пошукаў альтэрнатывы караблям SpaceX. Пра гэта піша The Washington Post.
Аэракасмічная кампанія SpaceX у цяперашні час выконвае шматмільярдныя дзяржкантракты і з'яўляецца манапалістам на касмічным рынку ЗША. Яна дастаўляе людзей і грузы на Міжнародную касмічную станцыю, распрацоўвае спадарожнікі для Пентагона і разведвальных ведамстваў.
У разгар сваркі з Трампам Маск прыгразіў вывесці з эксплуатацыі грузавыя караблі Crew Dragon. Бізнесмен хутка напісаў твіт пра тое, што перадумаў, але ў NASA і Пентагоне паспелі занепакоіцца і пачалі шукаць замену.
Па дных крыніц выдання, запыты ад NASA атрымалі не менш за тры кампаніі: Rocket Lab, Stoke Space і Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса. А прадстаўнікі кампаніі Sierra Space ужо правялі сустрэчу з супрацоўнікамі аэракасмічнага агенцтва і заявілі пра гатовасць "забяспечыць бесперабойную падтрымку" МКС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.