Беларускі метэарыт афіцыйна зарэгістраваны ў Міжнародным каталогу метэарытаў
Аскепкі шукалі валанцёры і энтузіясты / Telegram
Беларускі метэарыт афіцыйна зарэгістраваны ў Міжнародным каталогу метэарытаў. Ён атрымаў назву па мясцовасці свайго падзення — "Смалявічы". Яго аднеслі да класіфікацыі H6 ("звычайны хандрыт групы H, тып 6"). Такіх метэарытаў у каталогу зарэгістравалі больш за 7,2 тысячы, піша Спутнік. Даныя пра "Смалявічы" апублікуюць у Meteoritical Bulletin.
Метэарыт, які ляцеў да Зямлі з боку Марса, упаў каля Смалявічаў 25 снежня 2024 года ў 17:29. Яго аскепкі шукалі валанцёры і энтузіясты. Вага аскепкаў — ад 10 грамаў да 1 кілаграма. Каб пацвердзіць, што знойдзеныя менавіта аскепкі метэарыта, праводзілі дадатковыя лабараторныя даследаванні.
Метэарыт "Смалявічы" стаў шостым зарэгістраваным касмічным аб'ектам на тэрыторыі Беларусі. Ён важыць 582 грама.