Паспяхова ўзляцела ракета, на якой вас плануюць вазіць на Марс
Starship / @SpaceX
Кампанія SpaceX паспяхова правяла дзясяты выпрабавальны палёт ракеты Starship, якая лічыцца наймагутнейшай у свеце.
Мяркуецца, што менавіта гэтую ракету Амерыканскае касмічнае агенцтва NASA будзе выкарыстоўваць для палёту на Месяц у 2027 годзе ў рамках праграмы Artemis, піша BBC.
Папярэднія некалькі запускоў аказаліся няўдалымі. Адна з іх скончылася такім выбухам, што прыйшлося часова спыніць палёты самалётаў у некаторых раёнах.
Але на гэты раз Starship паспяхова вярнулася на Зямлю і прызямлілася ў Індыйскім акіяне прыкладна праз гадзіну пасля запуску. Ракета спраектавана так, каб у будучыні стаць шматразовым транспартам, здольным дастаўляць людзей на Месяц і Марс.