"Амерыка" — Ілан Маск заявіў пра стварэнне новай палітычнай партыі

Ілан Маск / Bloomberg via Getty Images
Мільярдэр Ілан Маск 5 ліпеня абвясціў, што стварае трэцюю палітычную партыю пасля рэзкага канфлікту з Дональдам Трампам.
"Калі гаворка ідзе пра разарэнне нашай краіны праз марнатраўства і карупцыю, мы жывём не ў дэмакратыі, а ў сістэме адной партыі", — напісаў Маск на сваёй платформе X. — "Сёння ствараецца America Party, каб вярнуць вам свабоду".
By a factor of 2 to 1, you want a new political party and you shall have it!
— Elon Musk (@elonmusk) July 5, 2025
When it comes to bankrupting our country with waste & graft, we live in a one-party system, not a democracy.
Today, the America Party is formed to give you back your freedom. https://t.co/9K8AD04QQN
Як паведамляе CNN, Маск — найбуйнейшы прыватны донар кампаніі Трампа 2024 году і да нядаўняга часу ягоны блізкі дарадца, які ўзначальваў ініцыятыву па скарачэнні дзяржаўных выдаткаў — раскрытыкаваў "выдатны закон" прэзыдэнта. Паводле ацэнак экспертаў, дакумент можа павялічыць федэральны дэфіцыт на трыльёны долараў.
Менавіта гэта і стала каталізатарам канфлікту паміж прадпрымальнікам і прэзідэнтам. Хаця пазней Маск паспрабаваў згладзіць сітуацыю — выдаліў рэзкія допісы і выказаў шкадаванне — рознагалоссі зноў успыхнулі напярэдадні галасавання. Трамп падпісаў закон у пятніцу.
Ілон Маск пакуль не раскрыў падрабязнасцяў сваёй ідэі, але ўжо заявіў, што хоча стварыць партыю з жорсткай фінансавай дысцыплінай і мае намер "зламаць" усталяваную палітычную сістэму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.