На Зямлю вярнуліся астранаўты, якія затрымаліся на МКС на дзевяць месяцаў

Карабель паспяхова прывадніўся ля ўзбярэжжа Фларыды / x.com/NASA
На Зямлю вярнуліся астранаўты Бутч Уілмар і Суні Уільямс, якія затрымаліся на МКС на дзевяць месяцаў. Ілан Маск падзякаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу "за прыярытэтнасць гэтай місіі".
Касмічны карабель Crew Dragon Freedom паспяхова прывадніўся ля ўзбярэжжа Фларыды. На Зямлю таксама вярнуліся астранаўт Нік Хейг і расійскі касманаўт Аляксандр Гарбуноў.
Уілмар і Уільямс — удзельнікі першай пілатуемай місіі карабля Starliner. З-за выяўленых няспраўнасцяў іх вяртанне на Starliner палічылі небяспечным, і ён пазней вярнуўся ў беспілотным рэжыме. У NASA вырашылі вярнуць астранаўтаў з дапамогай Crew Dragon. У выніку іх місія на Міжнароднай касмічнай станцыі, якая мусіла скласці восем дзён, зацягнулася.
Splashdown confirmed! #Crew9 is now back on Earth in their @SpaceX Dragon spacecraft. pic.twitter.com/G5tVyqFbAu
— NASA (@NASA) March 18, 2025
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.