У клубнічнай сталіцы Беларусі хочуць усталяваць помнік ягадам — прыём эскізаў

Абвешчаны пачатак адкрытага абмеркавання канцэпцыі праекта "Эскіз помніка клубніцы" / Коллаж Euroradio
Лунінецкі райвыканкам абвясціў пра пачатак адкрытага абмеркавання канцэпцыі праекта "Эскіз помніка клубніцы". Арганізатары прапануюць падтрымаць ініцыятыву стварэння ўнікальнага помніка.
На думку арганізатараў, помнік стане сімвалам гасціннасці рэгіёна для турыстаў з усёй Беларусі і свету.
Ужо прадстаўлены два варыянты выканання.
Усе жадаючыя могуць прадставіць свае ідэі і эскізы. Для ўдзелу трэба даслаць праект на [email protected] да 5 чэрвеня 2025 года.
Важна ўлічваць эстэтыку, арыгінальнасць дызайну, выкарыстанне экалагічных матэрыялаў і магчымасць рэалізацыі. Прымаюцца ўсе віды праектаў — ад скульптурных кампазіцый да сучасных інсталяцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.