Лунінецкія фермеры паказваюць клубніцы ў цяпліцах. А што з цэнамі?

Клубника

На поўдні Беларусі, у Лунінцы, фермеры дэманструюць свае гіганцкія цяпліцы / pixabay.com

На поўдні Беларусі, у Лунінцы, фермеры дэманструюць свае гіганцкія цяпліцы, дзе пачынаюць даспяваць клубніцы.

“Вось наша велізарная цяпліца, і вось яны — першыя, ужо чырвоныя ягадкі”, — кажа дзяўчына.

Пакуль беларуская клубніца даспявае ў фермераў, у крамах можна купіць ягаду з гадавальнікаў ААТ “Дарорс”.

Цана за кілаграм — 54,99 рубля (18 долараў паводле курсу Нацбанка на 1 траўня).

Клубника в Green
Цана беларускай клубніцы ў Green
Цена клубники в Е-доставке
Цана клубніцы ў Е-дастаўцы

На Камароўскім рынку цэны не такія “кусаючыя”, нягледзячы на тое, што ягаду прывезлі з Грэцыі.

Цана за кілаграм — 15 рублёў (4,95 долара).

Клубника на Комаровском рынке
Яшчэ месяц таму цана грэчаскай клубніцы на Камароўскім рынку быў амаль 20 рублёў. Але ўжо 1 траўня цана ягады ўпала да 15 рублёў / Інстаграм Камароўскага рынку

А што ў суседняй Польшчы?

У Польшчы таксама пачынаецца клубнічны сезон. У мясцовых крамах пакуль прадаецца грэцкая клубніца.

Цана за кілаграм — 27,96 злотых (7,44 долара).

Па зніжцы можна набыць ягаду па 10 злотых за кілаграм (2,66 долара).

Клубника в Бедронке

Нагадаем, што сярэдні заробак у Польшчы да выплаты падаткаў складае 9 055,92 злотых (7348,88 рубля), а ў Беларусі — 2601,8 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.