Беларусы скардзяцца на дэфіцыт айчыннай цыбулі ў крамах

Чырвоная цыбуля ў краме / Tochka.by
Беларусы ў сацсетках скардзяцца на дэфіцыт цыбулі, звярнула ўвагу BGmedia. І не дзіва: у "Еўраопце" можна набыць чырвоную расійскую цыбулю, пры чым 4,21 рубля. Тое, што айчыннай цыбулі ў крамах не знайсці, пацвярджае і сайт Edostavka.by.
Апошнім часам з крамаў знікла гародніна беларускай вытворчасці. Спачатку с бульба. Яна калі і прадавалася, то дробная і кепскай якасці. Вось і цяпер у тым жа "Еўраопце" можна набыць бульбу прыгожую, але ізраільскую, пры чым за касмічныя 10,49 рубля за кілаграм. Аднак у іншых крамах сітуацыя з беларускай бульбай больш-менш выправілася.
"Скажыце, а з якога гэта часу бульбачка з'явілася ў Беларусі, а цыбулі няма? Я хацела пасмажыць бульбу з цыбуляй, а яе няма. У дзве крамы зайшла і не было наогул ніякай цыбулі", — абураецца аўтар роліка.
@yani_na А у вас есть лук? #продккты#картошка#распаковка#лук ♬ оригинальный звук - Яни́на
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.