У Казахстан праз Мінск прыляцела 2-гадовая дзяўчынка, хворая на каранавірус

У Казахстан праз Мінск прыляцела 2-гадовая дзяўчынка, хворая на каранавірус

У Казахстане ў двухгадовай дзяўчынкі выявілі каранавірус. 13 сакавіка якая прыляцела рэйсам Берлін — Мінск — Алматы. Дзіця тэрмінова шпіталізавалі ў гарадскую дзіцячую інфекцыйную бальніцу. Гэта быў першы выпадак каранавіруса ў Алматы. Пасля дадаліся два мужчыны, якія прыехалі з Масквы. Цяпер іх у горадзе 11, распавялі на брыфінгу прадстаўнікі міністэрства аховы здыроўя гэтай краіны.

Агулам у Казахстане зафіксавана 27 выпадкаў захворвання на каранавірус. Акрамя Алматы, 16 заражаных выявілі ў Нур-Султане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.