У Капылі міліцыянты сабралі поўны аўтазак дзяцей

Дзеці ў аўтазаку / t.me/kopylbel/
У Капылі ў Мінскай вобласці міліцыянты сабралі поўны аўтазак дзяцей. Мерапрыемства яны назвалі "днём адкрытых дзвярэй". Падчас яго сілавікі папулярызавалі сярод школьнікаў службу ў міліцыі. Як піша раённая газета, "праграма дня была насычанай і пазнавальнай".
Традыцыйна міліцыянты раздавалі дзецям зброю. Для школьнікаў наладзілі сустрэчу з амапаўцамі, якія расказалі, чым яны займаюцца.
Падобныя мерапрыемствы з раздачай дзецям "для азнаямлення" зброі праводзяцца па ўсёй Беларусі. Іх праводзяць і вайскоўцы, і міліцыянты, і нават ратавальнікі. Раней сілавікі працавалі са школьнікамі, цяпер ужо пачалі апрацоўваць і дзіцячыя садкі.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.