У Клецку міліцыянер надзеў маленькаму школьніку кайданкі на рукі
Дзіця ў кайданках / t.me/kleck_bel/
У Клецку міліцыянер надзеў маленькаму школьніку кайданкі на рукі. Іншыя школьнікі ў гэты момант трымалі ў руках аўтамат, пісталет і дубінку. Побач былі радасныя настаўніцы. Фотаздымак апублікавала раённая газета. Яна ўдакладняе, што ў чацвер у горадзе прайшоў "адзіны дзень бяспекі". У яго рамках міліцыянеры і прывучалі дзяцей да зброі і кайданкаў.