У Фаніпалі ў дзіцячым садку хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі аўтаматы
Дзеці са зброяй / t.me/fanipolby/
У Фаніпалі ў дзіцячым садку № 1 хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі... аўтаматы. Да іх завіталі са зброяй вайскоўцы 15-й зенітнай ракетнай брыгады. Яны назвалі мерапрыемства "тэматычнымі заняткамі", прымеркаванымі да Дня абаронцаў Айчыны.
Падобныя мерапрыемствы з раздачай дзецям "для азнаямлення" зброі праводзяцца па ўсёй Беларусі. Раней сілавікі актыўна працавалі са школьнікамі, з мінулага года такая праца ідзе і ў дзіцячых садках. Стаіць задача выхоўваць "патрыётаў" і змену для сілавых структур. Рэжым Лукашэнкі стаў актыўна займацца "ідэалагічным выхаваннем" дзяцей і моладзі пасля масавых мірных пратэстаў 2020-га.