У Брэсце ў СШ № 13 вайскоўцы раздалі дзецям аўтаматы і пісталеты
Аўтамат на школьнай парце / t.me/zapadny_rubesz/
12 лютага ў Брэсце ў сярэдняй школе № 13 вайскоўцы раздалі дзецям аўтаматы і пісталеты. У 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгадзе кажуць, што правялі "мерапрыемства да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь".
Падобныя мерапрыемствы з раздачай дзецям "для азнаямлення" зброі праводзяцца па ўсёй Беларусі. Іх праводзяць і вайскоўцы, і міліцыянты, і нават ратавальнікі.