У Іране на фоне масавых пратэстаў адключылі інтэрнэт

Пратэсты ў Іране

Пратэсты ў Іране / euronews.com

У Іране ўжо амаль два тыдні працягваюцца пратэсты супраць улады аятолаў. Падчас сутычак, паводле наяўных звестак, загінулі прынамсі 45 чалавек.

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Тэгерана, піша Bild. Відэаролікі паказваюць вялікія натоўпы на вуліцах горада. Пратэстоўцы скандуюць "Смерць Ісламскай Рэспубліцы" і "Смерць дыктатару".

На фоне масавых пратэстаў улады краіны заблакавалі інтэрнэт.

Пратэсты падтрымлівае 65-гадовы Рэза Пехлеві — сын шаха, зрынутага ў 1979 годзе. Ён заклікаў людзей працягваць пратэсты супраць мулаў, а да ўладаў выступіў са зваротам аб недапушчальнасці гвалту супраць насельніцтва: "Свет і прэзідэнт Злучаных Штатаў уважліва за вамі назіраюць. Задушэнне народа не застанецца без адказу".

Раней Дональд Трамп пагражаў аятолам, што ў выпадку стральбы па дэманстрантах Штаты нанясуць жорсткі ўдар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.