У Індыі адправілі на каранцін 1 мільярд 300 мільёнаў чалавек
У Індыі з-за распаўсюду каранавіруса адправілі на каранцін 1 мільярд 300 мільёнаў чалавек. Гэта ўсё насельніцтва гэтай краіны. Каранцін пачнецца 25 сакавіка і працягнецца тры тыдні, паведамляе apnews.com.
"Каб выратаваць Індыю і кожнага індыйца, у краіне будзе ўведзена поўная забарона на выхад з дома", — заявіў у звароце да нацыі прэм'ер-міністр Нарэндра Модзі.
У Індыі на сённяшні дзень зафіксавалі 519 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. Колькасць ахвяр дасягнула 10 чалавек.
Мяркуецца, што цяперашні каранцін у Індыі — найбуйнейшы ў гісторыі чалавецтва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.