У Гродне суд разгледзіць маштабную крымінальную справу
Па факце арганізацыі незаконнай міграцыі больш за 60 в'етнамцаў.
Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўжо завяршыла расследаванне і перадало справу ў суд. Абвінавачанне выстаўленае 11 грамадзянам, 7 з іх знаходзяцца пад вартай. У абвінавачаных забралі дарагія аўтамабілі, накладзены арышт на грашовыя сродкі і аргтэхніку.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", следства, якое працавала ў кантакце з калегамі з Польшчы, Літвы і Расіі, сабрала неабвержныя доказы, якія б выкрывалі фігурантаў справы ў злачыннай дзейнасці. Нагадаем, у жніўні мінулага года беларускія праваахоўнікі спынілі дзейнасць міжнароднай арганізаванай злачыннай групы, якая складалася з грамадзян Беларусі, Расіі і Літвы. Яе ўдзельнікі нелегальна перапраўлялі з Расіі ў краіны ЕС в'етнамцаў. Адзначаецца, што група была добра арганізаваная, мела ўнутраную дысцыпліну, трымалася канспірацыі, была добра забяспечаная тэхнікай.
Фота — Fotolia