У Гродне на вялікім пажары згарэла 90 т саломы (фота)
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару магло стаць дзіцячае свавольства з агнём.
Стог са 700 цюкоў саломы агульнай масай у 210 т загарэўся ў полі ля мікрараёна індывідуальнай жылой забудовы каля вуліцы Лапянкоўскай.
Работнікі сельгаспрадпрыемства "Путрышкі" спынілі пашырэнне агню на полі і ў жылы сектар. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, лакалізавалі і ліквідавалі агонь. Пры гэтым знішчана 90 т саломы, выратавана 120 т, інфармуе БЕЛТА.
Хутчэй за ўсё, вінаватыя ў пажары чацвёра дзяцей ва ўзросце 12-14 гадоў. Разгляд праводзіць райаддзел міліцыі.



Фота — БЕЛТА