У Гродне безбілетніца накінулася з палкай на кантралёра

Незвычайнае здарэнне з безбілетніцай адбылося ў Гродне 44-гадовая гродзенка ехала без квітка і трапілася кантралёру. Як паведамляе БЕЛТА, жанчыну аштрафавалі і высадзілі на прыпынку.

Але жанчына, верагодна, пакрыўдзілася на кантралёрку. Таму каля прыпынку яна знайшла палку і пачала ёй збіваць сваю "крыўдзіцельку".

Кантралёрка выклікала нарад міліцыі, які і затрымаў парушальніцу. На яе пачалі крымінальную справу за гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі. Жанчыне пагражае пакаранне ад штрафу ці папраўчых работ да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — metro.ru