У Гарадоцкім раёне аўтамабіль трапіў пад грузавы цягнік
На месцы аварыі / vk.com/vitebsk__jai
У Гарадоцкім раёне Ford Transit трапіў пад грузавы цягнік. Здарэнне адбылося раніцай 6 студзеня. Як паведамляе прэс-служба віцебскай ДАІ, кіроўца і пасажырка паспелі выйсці з аўтамабіля, які зламаўся на чыгунцы, да сутыкнення, таму пацярпелых няма.
Затрымка ў руху цягніка склала тры з паловай гадзіны.
vk.com/vitebsk__jai