У чацвер у Беларусі захаваецца вільготнае надвор’е, будзе моцны вецер

У бліжэйшыя суткі, 19 лістапада, месцамі па Беларусі прагназуецца моцны вецер. Надвор’е будзе хмарным, з дажджамі. У асобных раёнах магчымы слабы туман.
Вецер будзе паўднёва-заходні і заходні 4-9 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду. Месцамі ён узмацніцца да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра будзе дастаткова высокай: уначы яна складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень будзе 5-11 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота з архіву