У чацвер у Беларусі будзе цёплае і дажджлівае надвор’е з моцным ветрам

У чацвер у Беларусі будзе цёплае і дажджлівае надвор’е з моцным ветрам

У бліжэйшыя суткі, 12 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі пройдуць невялікія дажджы, раніцай і ўдзень дажджы будуць на большай частцы тэрыторыі, месцамі — моцныя.

Вецер прагназуецца заходні 6-11 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду. Удзень па паўднёва-заходняй частцы краіны — да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў. Удзень будзе да 5-10 градусаў, па паўднёвым захадзе цягам сутак будзе 8-12 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота: сацыяльныя сеткі