У чацвер будзе да 7 градусаў цяпла, магчымыя невялікія ападкі

У чацвер будзе да 7 градусаў цяпла, магчымыя невялікія ападкі

У бліжэйшыя суткі, 3 снежня, у Беларусі будзе хмарна з праясненнямі. У асобных раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі магчымы туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў марозу, удзень прагназуецца ад мінус 1 да плюс 4. Па паўднёвым захадзе ўначы будзе ад 0 да плюс 2 градусаў, а ўдзень чакаецца 5-7 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота з архіву