У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

Удзень 17 снежня амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж, уначы ж прагназуецца месцамі толькі невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, месцамі магчымыя слабыя туман і галалёд.
Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду, уначы на поўначы з парывамі да 14 метраў.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 1-7 марозу, у дзённыя — ад мінус 2 да 4 градусаў са знакам плюс.
Фота: БЕЛТА