У цэнтры Мінска прайшоў несанкцыяваны пікет пенсіянераў

У цэнтры Мінска прайшоў несанкцыяваны пікет пенсіянераў

Актывісты ініцыятывы "Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры" правялі 31 сакавіка несанкцыяваны пікет у цэнтры Мінска. Штуршком для пікета стала тое, што актывістаў адмовіўся прыняць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец.

У каментары БелаПАН юрыст Тамара Сяргей патлумачыла: "Беларускія ўлады не жадаюць вырашаць праблемы грамадзян, бо гэта пацягне за сабой кардынальныя змены ўва ўсталяванай сістэме дзяржкіравання, якіх улады баяцца".

Актывістка патлумачыла: у гэтую ініцыятыву ўваходзяць людзі, якія сутыкнуліся з нежаданнем органаў суда і пракуратуры разглядаць іх скаргі. Многія са скаргаў — гэта прэтэнзіі да дзяржорганаў наконт рашэнняў па адміністрацыйных, грамадзянскіх і крымінальных справах. Юрыст запэўніла, што актывісты ініцыятывы "ад усёй душы хочуць дыялогу з чыноўнікамі".

Пікет супраць адпісак з органаў суда і пракуратуры цягнуўся адну гадзіну. За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, але ніякіх інцыдэнтаў не было.