У цэнтры Мінска прайшоў традыцыйны Марш пенсіянераў
16 лістапада ў цэнтры Мінска прайшоў традыцыйны Марш пенсіянераў. На гэты раз сілавікі ачапілі плошчу Незалежнасці, не даючы там сабрацца ўдзельнікам вулічнай акцыі. Не працавала і станцыя метро "Плошча Леніна". Яе зноў адкрылі пасля таго, як пачалося шэсце па ходніках праспекта Незалежнасці ў бок плошчы Якуба Коласа.
У шэсці ўдзельнічалі некалькі тысяч чалавек.