У Брэсцкай абласной псіхіятрычнай лякарні згарэлі тры аўтамабілі (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 28 кастрычніка ў гаражах Брэсцкай абласной псіхіятрычнай лякарні, размешчанай у вёсцы Магілёўцы Пружанскага раёна.
Пра пажар ратавальнікам паведаміла медсястра лякарні. Прыбыўшы на месца, яны пабачылі, што дах будынка гаражоў быў цалкам ахоплены агнём. У гаражах пры гэтым знаходзіліся пяць аўтамабіляў. Пагрозы для жыцця людзей не было.
Пажар знішчыў дах гаражоў на плошчы 20 кв.м і тры аўтамабілі — "ГАЗ-САЗ-3507", "ГАЗ-53", "ЗіЛ-431410". Акрамя таго пашкоджаны дах на плошчы 240 кв.м і маёмасць унутры гаражоў.
Два аўтамабілі — "ГАЗ-53" і "ЗіЛ-130" — ратавальнікі эвакуявалі з будынка з дапамогай гнуткай счэпкі.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія пра парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).


Фота — mchs.gov.by