У Брэсце грузавік, выязджаючы, развараціў мыйню (фота)
Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны на вуліцы Лейтэнанта Рабцава.
Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, ім прыйшло паведамленне, што на мыйні абвалілася частка сцяны.
На месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што пры выездзе з памяшкання мыйні грузавога аўтамабіля МАЗ-5516 абваліліся дзве сценавыя гіпса-кардонныя пліты над брамкай.
Пліты пашкодзілі кабіну і кузаў аўтамабіля, але пацярпелых не было. Праца па дэмантажы аварыйнай пліты і падняцці пліты, якая звалілася на аўтамабіль, заняло амаль тры гадзіны.

Фота — mchs.gov.by