У Беларусі зрабілі грэчневы грыльяж

Замест арэхаў — прарослая зялёная грэчка

Замест арэхаў — прарослая зялёная грэчка / СТВ

У Магілёве прыдумалі рабіць грыльяж з прарослай зялёнай грэчкі. Навінку ў сферы здаровага харчавання распрацавалі ў лабараторыі збожжавых прадуктаў, дзе працуюць з усімі зерневымі культурамі, якія вырошчваюцца ў Беларусі — ад трыцікале да аўса.

На выхадзе атрымліваюцца даволі экзатычныя прадукты — ад зерневых кактэйляў і каш хуткага прыгатавання да касметычных масак для твару і нават прыманак для рыбы. Грэчаны грыльяж — чарговае дасягненне магілёўскіх распрацоўшчыкаў.

У класічных рэцэптах грыльяжу з насення або арэхаў найчасцей выкарыстоўваецца імпартная сыравіна, а грэчку вырошчваюць у Беларусі. Цікава, што вынаходнікі засакрэцілі рэцэпт сіропу — яго дакладны склад не раскрываецца. Прадукт плануюць запатэнтаваць.

Навінка чакаецца на паліцах крамаў у бліжэйшы час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.