У Ждановічах знайшлі бронзавае ўпрыгожанне, якому больш за дзве тысячы гадоў

Унікальная знаходка збянтэжыла археолагаў

Унікальная знаходка збянтэжыла археолагаў / НАН Беларуси

Падчас раскопак пад Мінскам, проста на гародах дачнікаў у Ждановічах, было знойдзена бронзавае ўпрыгожанне, узрост якога перавышае дзве тысячы гадоў.

Першыя археалагічныя даследаванні на гэтым месцы пачаліся яшчэ ў канцы 1920-х гадоў — тады вучоныя назвалі помнік гарадзішчам Банцараўшчына (па назве вёскі, якая цяпер не існуе), а зробленыя там знаходкі вылучылі ў асобную банцараўскую археалагічную культуру.

“Гэта падвеска збянтэжыла не толькі мяне, але і навукоўцаў, якія займаюцца жалезным векам”, — распавяла археолаг Элона Ляшкевіч з Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Паводле яе слоў, людзі пасяліліся тут шмат стагоддзяў таму, але цяпер, верагодна, прыйдзецца змяніць дату заснавання паселішча на больш раннюю, бо бронзавая падвеска “дае новую храналогію”.

Ранейшыя знаходкі на гэтай тэрыторыі датаваліся III стагоддзем да нашай эры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.