У Беларусі зноў масава знікаў інтэрнэт

У Беларусі зноў масава знікаў інтэрнэт

У Беларусі адбыўся глабальны збой у працы інтэрнэта. Каля 11:30 адбключыўся стацыянарны інтэрнэт у розных правайдараў, а таксама мабільны — у трох сотавых аператараў.

Не грузіліся ні сайты, ні сацсеткі. Шмат у каго не было доступу да Сеціва нават праз VPN. 

Інтэрнэт-лакаўт працягваўся каля 10 хвілінаў. 

Дарэчы, адключэнне інтэрнэту адбылося адразу пасля таго, як рабочыя абсвісталі Лукашэнку на Мінскім заводзе колавых цягачоў.

Папярэдні раз глабальнае адключэнне інтэрнэту ў Беларусі адбылося 9 жніўня — інтэрнэт не працаваў некалькі дзён. Але тады прынамсі быў доступ праз VPN і проксі-серверы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.