У Беларусі зніжаюць выдаткі на нацыянальную абарону
  Калькулятар, ілюстрацыйнае фота
Дзяржаўны бюджэт Беларусі на 2026 год будзе дэфіцытным. Яго дэфіцыт складзе 4,46 млрд рублёў. Гэта вынікае з праекта бюджэту, падрыхтаванага Саветам міністраў і апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней міністр фінансаю Юрый Селіверстаў казаў, што дэфіцыт бюджэту складзе 1,5 млрд долараў.
Выдаткі на нацыянальную абарону ў наступным годзе знізяццца — 4,5 млрд рублёў супраць 4,7 млрд, закладзеных на сёлетні год. З гэтых 4,5 млрд рублёў непасрэдна на абарону і Узброеныя сілы пойдуць 4,2 млрд рублёў.
А вось штрафаў у наступным годзе ўлады плануюць набраць болей, чым сёлета — 310,3 млн рублёў супраць 243,8 млн рублёў. Рост — амаль на 70 мільёнаў рублёў.