У Беларусі зарэгістравана ўжо шэсць выпадкаў каранавіруса
Колькасць пацыентаў, у якіх выявілі каранавірус COVID-19, вырасла ў Беларусі да шасці чалавек. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Мінздароўя Юлія Барадун.
"Інфармацыя аб лабараторнай дыягностыцы на COVID-19: два выпадкі, пра якія ўчора казалі як пра магчымыя, сёння пацверджаныя лабараторна. Такім чынам, у Беларусі шэсць выпадкаў каранавіруса — чатыры Мінск, два — Віцебская вобласць", — напісала яна ў сацсетках.
Чацверты выпадак заражэння каранавірусам у Беларусі быў выяўлены напярэдадні, 3 сакавіка. Тады ж Мінздароўя паведаміла, што станоўчыя вынікі паказалі папярэднія дыягназы ў яшчэ двух чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.