У Беларусі зачыняецца Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці / myuniver.org
У Беларусі з 1 верасня зачыняецца чарговая прыватная ВНУ — Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці (ІПД).
На сайце ІПД паведамляецца, што набор абітурыентаў сёлета праводзіцца не будзе, а студэнтаў з іх згоды перавядуць у іншыя навучальныя ўстановы. Куды менавіта будуць пераводзіць студэнтаў, пакуль не паведамляецца.
ІПД працаваў з 1992 года. У гэтай ВНУ атрымлівалі адукацыю па такіх спецыяльнасцях, як "Эканоміка і кіраванне", "Камерцыя", "Бізнес-адміністраванне", "Маркетынг".
На мінулым тыдні стала вядома пра закрыццё БІП — Універсітэта права і сацыяльных тэхналогій.