У Беларусі забаранілі прадаваць адзін соевы соус (раптам ваш любімы?)

Соевы соус / unsplash
Дзяржстандарт забараніў прадаваць соевы соус беларускага прадпрыемства ТАА "Гімея". У ім знайшлі перавышэнне ўтрымання камбінацыі сарбінавай і бензаінавай кіслот. Максімальна дапушчальны ўзровень быў перавышаны ў 1,21 разы.
З 20 жніўня соус ужо нельга будзе набыць у беларускіх крамах.
Яго вытворца — маладое беларускае прадпрыемства "Гімея". Яно было створана ў 2018 годзе і працуе пераважна з расліннымі алеямі і соусамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.