Дзмітрый Баскаў стаў саўладальнікам браварні "Бівер"

Дзмітрый Баскаў

Дзмітрый Баскаў / ФХБ

Член Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў стаў саўладальнікам браварні "Бівер". Гэта наступны яго бізнэс пасля нядаўна набытай сеткі дыскаўнтараў.

У "Біверы" былы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі мае долю ў 25% акцый, заўважылі расследавальнікі з "Бюро".

Акрамя Баскава акцыямі кампаніі валодае венгерская "Зіптэх" (11,85%) і Дзяніс Сташкевіч (7,45%) — бізнес-партнёр Баскава па шэрагу іншых праектаў. Кантрольны пакет застаецца ў кампаніі "Бівер клуб", звязанай з сям’ёй Бабровічаў — заснавальнікаў браварні "Бівер".

Дзмітрый Баскаў — функцыянер з хакейнай абоймы Аляксандра Лукашэнкі, былы асабісты трэнер яго малодшага сына Мікалая. Міжнародная федэрацыя хакея дыскваліфікавала яго на пяць гадоў за палітычны пераслед спартоўцаў і злоўжыванні службовым становішчам. Пасля гэтага Лукашэнка прызначыў Баскава ў Савет Рэспублікі.

Яго падазраюць у прысутнасці на "Плошчы Пераменаў" у вечар забойства актывіста Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.