У кандытарскай фабрыкі "Камунарка" змяніўся ўласнік

У кандытарскай фабрыкі "Камунарка" змяніўся ўласнік

У кандытарскай фабрыкі "Камунарка" змяніўся ўласнік

Кіраванне "Камунаркай" было перададзена найбуйнейшаму харчоваму канцэрну "Белгоспищепром".

Фабрыка стала юбілейнай, 25-й у канцэрне. Да яго ўваходзяць цукровыя, кандытарскія, алеева-жыраныя, алкагольныя, харчовыя канцэнтратныя і іншыя прадпрыемствы.

Такім чынам, суседзямі "Камунаркі" па канцэрне сталі "Спартак", "Красный пищевик" і "Слодыч".

Там жа знаходзяцца ўсе цукровыя заводы, а таксама брэсцкі "Белалка", "Мінск-Крышталь", Мінскі завод ігрыстых вінаў і Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод.

Фабрыка ўжо другі раз за апошнія месяцы змяняе ўласніка.

Да верасня 2025 года прадпрыемства належала Мінску, затым акцыі былі перададзены дзяржаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.