У Беларусі ў бліжэйшыя дні могуць быць праблемы з інтэрнэтам
Магчымыя праблемы з доступам да інтэрнэту / pixabay.com
У Беларусі ў бліжэйшыя дні могуць быць праблемы з інтэрнэтам. Пра гэта папярэджвае Белтэлекам. З яго інфармацыі вынікае, што з 9-й гадзіны 9 кастрычніка да 6-й гадзіны 11 кастрычніка "ў сувязі з правядзеннем работ на сетцы перадачы даных... магчымы перапынак доступу ў сетку інтэрнэт для аператараў Беларусі".
Таксама могуць узнікнуць праблемы з доступам да рэсурсаў сеткі "Белтэлекама" праз падключэнне з Нацыянальным цэнтрам абмену трафікам.